Трохразовая алімпійская чэмпіёнка не здолела прабіцца ў кола прэтэндэнтаў на медалі.
Паказаўшы высокую хуткасць у індывідуальнай жаночай гонцы на 15 кіламетраў, яна прадэманстравала кепскую стральбу, чатыры разы прамахнуўшыся на стрэльбішчы.
Аб 11:15 распачнецца індывідуальная гонка ў жанчын. Спаборніцтва перанеслі з 14 лютага праз ураган. На старт выйдуць Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна і Дынара Алімбекава. Гэта адна з апошніх магчымасцяў для Дар’і Домрачавай ды іншых дзяўчат здабыць медалі.
Мужчынская гонка распачнецца а 14:20
Жанчыны. Гіганцкі слалам. Пачатак а 04:00
Стартуе Марыя Шканава.
Мужчыны. Хуткасны спуск. Пачатак а 05:30
Выступае Юрый Данілачкін.
Жанчыны. 10 км. Свабодны стыль. Пачатак а 09:30
На старт выйдуць чатыры прадстаўніцы Беларусі – Юлія Ціханава, Паліна Сероносова, Анастасія Кірылава і Валянціна Камінская.
Жанчыны. Акрабатыка. Кваліфікацыя. Пачатак а 14:00
Выступаюць Ала Цупер, Ганна Гуськова і Аляксандра Раманоўская. Фінал спаборнцтваў – у пятніцу.
Спартовыя вынікі 14 лютага – у сюжэце «Белсату»:
Беларускія атлеты прапусцілі 6-ы дзень Алімпіяды .
ДР belsat.eu