Сёння дзень народзінаў айца Аляксандра Надсана


Чалавек-легенда і гонар беларускай нацыі, як яго называюць нашыя суайчыннікі ў Вялікай Брытаніі, энтузіяст ідэі беларускай царквы ў замежжы, уніяцкі святарі апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, пайшоў з жыцця вы ўзросце 89 гадоў 16 красавіка 2016 года.

Нарадзіўся будучы святар у сям’і настаўнікаў у мястэчку Гарадзея, што ў Нясвіжскім раёне. Падчас нямецкай акупацыі навучаўся ў настаўніцкай семінарыі, скончыў Менскую афіцэрскую школу Беларускай краёвай абароны. Потым перабраўся ў Францыю, дзе далучыўся да антыфашысцкага руху супраціву, пазней удзельнічаў у складзе польскіх фармаванняў генерала Андэрса ў бітве з гітлераўцамі пад Монтэ-Касіна. У 1953 г. скончыў матэматычны факультэт Лонданскага ўніверсітэту. Стаў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі.

У 1958 г. рукапаложаны ў сан святара. Айцец Надсан – дырэктар найбуйнейшай замежнай беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане і кіраўнік Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікай Брытаніі. Аўтар шэрагу кніг па гісторыі Беларусі ды першых, і адзіных пакуль, перакладаў візантыйскіх літургічных тэкстаў на беларускую мову. Айцец Надсан быў адным з ініцыятараў пабудовы ў брытанскай сталіцы беларускай драўлянай царквы, якая была вялікай марай шматгадовага кіраўніка беларускай каталіцкай місіі.

Таксама Аляксандр Надсан быў адным з тых, хто дапамагаў Папу Рымскаму з беларускай мовай.

Стужка навінаў