«Дынама» (Менск) сустракаецца з македонскім клубам «Работнічкі» (пачатак а 19:00), а «Дынама» (Берасце) – з аўстрыйскім «Альтахам» (пачатак а 19:30).
Матчы пройдуць у межах 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы, абодва нашыя клубы правядуць іх на выездзе.
У папярэднім раўндзе менскія «дынамаўцы» прайшлі фарэрскі «Рунавік», а «дынамаўцы» Берасця, як уладальнікі Кубка Беларусі па футболе, пачынаюць свой выступ у еўрапейскім турніры непасрэдна з 2-га кваліфікацыйнага раўнда. Раней яшчэ адзін беларускі клуб, салігорскі «Шахцёр», скончыў свой выступ у Лізе Еўропы, пацярпеўшы па суме двух матчаў паразу ад літоўскай «Судувы».
Учора ж першы матч у Лізе чэмпіёнаў правёў барысаўскі БАТЭ, на сваім полі нечакана згуляўшы ўнічыю з армянскім «Алашкертам» – 1:1.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu