У панядзелак на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме дырэктар «Гардарбуду» Міхаіл Глушакоў заявіў, што завод па сартаванні і перапрацоўцы смецця ўвядуць у эксплуатацыю ў першым паўгоддзі 2017-га.
Будаўніцтва заводу распачалося ў красавіку 2016-га, на сёння засвоена ўжо амаль Br 12 млн.
«Праектная магутнасць заводу складзе 100 тыс. тонаў сартавання змешаных адходаў у год», – цытуюць Глушакова «Менск-Навіны».
ДД