Сяргей Лаўроў прапанаваў Захаду і ЗША ўвесці санкцыі супраць Украіны


На думку кіраўніка МЗС Расеі, Украіна «блакуе выкананне Менскіх дамоўленасцяў», а абмежавальныя меры прымусяць Кіеў іх выконваць.

«Я не ведаю, якія інструменты ціску на Кіеў ёсць у амерыканцаў, у еўрапейцаў, але, можа быць, улюбёны механізм санкцый ужыць да кіеўскіх уладаў, каб прымусіць іх выконваць тое, пра што дамаўляліся, і выканання чаго ў адзін голас патрабуюць нашы заходнія калегі», – цытуе Лаўрова Інтэрфакс.

На думку палітыка замірэнне на Данбасе выконваецца, але Кіеў не спяшаецца з правядзеннем рэформаў і зняцця эканамічнай блакады.

4 сакавіка Барак Оўбама абвясціў пра падаўжэнне санкцый супраць Расеі яшчэ на год.

16 лютага ў сілу ўступілі новыя абмежавальныя меры ЕЗ супраць Расеі і самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР». У пашыраны санкцыйны спіс трапілі намеснік міністра абароны Расеі Анатоль Антонаў, дэпутат Дзярждумы Іосіф Кабзон, а таксама кіраўнікі баявых падраздзяленняў сепаратыстаў Арсеній Паўлаў («Матарола») і Міхаіл Талстых («Гіві»).

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў