Сямейны тэрапеўт з Саудаўскай Аравіі запісаў на відэа парады, як правільна біць жонку


Цяпер яго запіс пераклалі на ангельскую мову.

У сваім роліку Халед аль-Сакабі адзначыў, што пытанне складанае, і экзекуцыя павінна праходзіць па правілах ісламу. Нельга біць жонку палкай або вострым прадметам, але можна выкарыстоўваць насоўку альбо палачку для чысткі зубоў.

Перад збіццём неабходна нагадаць жонцы «пра свае правы і яе абавязкі», таму што задача працэсу – прыгадаць жонцы пра тое, што яна ня мела рацыі ў сваім стаўленні да мужа. Прычынай можа быць спрэчка паміж мужам і жонкай.

Пасля экзекуцыі сямейны тэрапеўт рэкамендуе заставацца ўдома, але спаць паасобку, таму што мэта збіцця – «дысцыплінаваць жонку, а не праветрываць брудную бялізну ў грамадскіх месцах».

ДР, belsat.eu паводле tjournal.ru

Стужка навінаў