Сведкаў Еговы могуць прыкрыць за незаконны распаўсюд рэлігійнай літаратуры


Упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка не выключае магчымасці зняцця з рэгістрацыі некаторых пратэстанцкіх суполак.

«Не выключаю, што мы сумесна з аблвыканкамамі прымем канкрэтныя крокі па зняцці з рэгістрацыі некаторых суполак сведакаў Еговы. Будзе шум, але я да гэтага гатовы», – цытуе Леаніда Гуляку belta.by.

Паводле чыноўніка, ў 2015 годзе сведкі Еговы неаднаразова парушалі заканадаўства, распаўсюджваючы літаратуру рэлігійнага зместу без адпаведнага ўзгаднення з мясцовымі органамі ўлады.

Леанід Гуляка ўпэўнены, што «настойлівыя і неправамерныя дзеянні» сведакаў Еговы выклікаюць «пэўную незадаволенасць сярод жыхароў краіны і вернікаў іншых канфесіяў у прыватнасці», – піша дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў