Сваіх кідаем, або Як Расея афіцыйна здрадзіла вайскоўцам


Міністэрства абароны адмовілася ад байцоў ГРУ Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева, якіх узялі ў палон у траўні на тэрыторыі «ЛНР».

Згодна з першым і апошнім адказам ведамства на запыт члена Савету па правах чалавека пры прэзідэнце РФ і дырэктара праекта «Грамадзянін і армія» Сяргея Крывенка з просьбай пацвердзіць статус затрыманых, хлопцы праходзілі вайсковую службу ў Расеі, аднак прыехалі ва Украіну ўжо пасля звальнення.

Сяржанта Аляксандрава і ягонага камандзіра капітан Ерафеева затрымалі паблізу гораду Шчасце 16 траўня. На допыце затрыманыя расейцы заявілі, што яны прыбылі ва Украіну ў сакавіку ў складзе батальёна з 220 чалавек, а ў Расеі служаць у 3-й асобнай гвардзейскай брыгадзе спецназа Расеі, якая дыслакуецца ў Тальяці.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары