11 красавіка адбылося лёсаванне раўнду плэй-оф Сусветнай групы Кубку Дэйвіса.
Згодна з яе вынікамі, зборная Беларусі на гэтай стадыі згуляе з камандай Швейцарыі.
У рэйтынгу Кубку Дэйвіса зборная Швейцарыі займае 6-е месца, Беларусь пасля нядаўняй перамогі над Аўстрыяй паднялася з 31-га на 24-е месца.
Раней у Кубку Дэйвіса Беларусь двойчы сустракалася са Швейцарыяй, абодва раза прайграла.
У мінулыя выходныя (7-9 красавіка) беларускія тэнісісты ў Менску перамаглі аўстрыйцаў у матчы другога кола I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубку Дэйвіса і выйшла ў плэй-оф Сусветнай групы.
Чытайце таксама:
НМ, belsat.eu