Статкевіча затрымалі на мяжы, закавалі ў кайданкі, а праз паўгадзіны вызвалілі


Апазіцыйны палітык аказаўся ў цэнтры незвычайнага інцыдэнту.

Каля 7 раніцы на памежным пераходзе Лоша (на мяжы з Літвой) лідара «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Міколу Статкевіча папрасілі выйсці з аўта і без тлумачэння закавалі ў кайданкі, напісала ў «Фэйсбуку» жонка палітыка Марына Адамовіч.

Аўта пры гэтым заблакавалі, а самой Марыне Адамовіч памежнікі паведамілі, што да яе «не маюць прэтэнзіяў».

Ужо праз паўгадзіны кайданкі з Міколы Статкевіча знялі.

«Знялі кайданкі, вызвалілі машыну, адпусцілі. Без тлумачэнняў і выбачэнняў», – напісала Марына Адамовіч.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў