Эксперымент па перадачы некаторых функцыяў памежнай службы супрацоўнікам мытных органаў летась удала правяла Дзяржаўная памежная камісія пры Савеце міністраў.
Мытнікі пяроймуць функцыі памежнікаў у два этапы.
На першым этапе гэта адбудзецца ў пункце пропуску Казловічы, а таксама на чыгуначных станцыях Маладзечна і Полацк (у дачыненні да брыгадаў грузавых цягнікоў).
На другім – у некаторых аўтамабільных пунктах пропуску (у адносінах да вадзіцеляў грузавікоў).
Намеснік прэм’ера Анатоль Калінін заяўляе, што задачы ведамства на сёлета – будаўніцтва, рэканструкцыя і рамонт памежных пунктаў пропускаў з мэтай паскарэння і спрашчэння пропуска людзей і транспарту, а таксама стварэнне сэрвіснай інфраструктуры на мяжы.
ДД