Замест канфіскацыі будзе штраф. Стала вядома, што памяняюць у «наркатычным» артыкуле 328


Адпаведны законапраект апублікаваны на Нацыянальным прававым партале pravo.by.

Ініцыятары зменаў ч. 2, 3, 4, 5 артыкула 328, а таксама артыкулаў 327, 329, 331 Крымінальнага кодэкса прапануюць караць за незаконны выраб з мэтаю продажу, перапрацоўку, захоўванне і незаконны продаж наркатычных сродкаў ды псіхатропаў і іх прэкурсораў ды іх аналагаў (цяпер караецца пазбаўленнем волі тэрмінам ад 5 да 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без) тэрмінам ад 3 да 8 гадоў са штрафам або без.

Абарот наркотыкаў і псіхатропаў здзейснены групаю асобаў або здзейснены асобаю з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў (або асобаю, якая раней здзейсніла аналагічнае злачынства) на тэрыторыі ўстановаў аховы здароўя, вайсковай часткі, месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама продаж наркотыкаў ці псіхатропных рэчываў няпоўнагадовым будзе карацца пазбаўленнем волі тэрмінам ад 6 да 15 гадоў (цяпер мінімальны тэрмін пакарання складае 8 гадоў).

Зменаў акт. 328 Крымінальнага кодэксу дамагаюцца ўдзельніцы руху «Маці 328», якія сёлета распачалі галадоўку. Жанчыны лічаць несправядлівымі прысуды па гэтым артыкуле.

11 траўня стала вядома, што Савет міністраў накіраваў у Палату прадстаўнікоў законапраект аб зменах у артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары