Стала вядома, колькі выдаткуюць на транспарт і жыллё для ўдзельнікаў «Славянскага базару»


Салют на «Славянскім базары»

Цэнтр культуры «Віцебск» абвесціў тэндэр на закупку паслугаў па пражыванні і перавозках удзельнікаў XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

На аплату гасцініц для ўдзельнікаў форуму сёлета плануюць выдаткаваць 130 тыс. рублёў (амаль $ 70 тыс.), паведамляюць «Народныя навіны Віцебску». Для «Славянскага базару ў Віцебску» спатрэбяцца 17 нумароў «Люкс», 7 апартаментаў, 223 аднамясцовых, 241 двухмясцовы і 28 трохмясцовых нумароў. Агулам 516 нумароў з 823 ложка-месцамі. Акрамя таго, па заяўках дырэкцыі фестывалю, пры неабходнасці трэба будзе прадаставіць яшчэ 950 ложка-месцаў.

Перавозка ўдзельнікаў міжнароднага фестывалю па горадзе будзе каштаваць 42 тыс. рублёў ($ 22,5 тыс.), а міжгароднія і міжнародныя перавозкі – 22 тыс. рублёў (амаль $ 12 тыс.).

Фінансуецца закупка паслугаў па пражыванні і перавозках удзельнікаў XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з бюджэту Саюзнай дзяржавы.

Беларускі бюджэт – расейскім зоркам

На сайце дзяржзакупак з’явілася «запрашэнне» расейскіх поп-выканаўцаў на канцэрт у Магілёве, які мае адбыцца 3 ліпеня.

У тэксце дакументу напісана, што заказчык дзяржзакупкі, «Магілёўская абласная філармонія», прапануе Br 156 600 (каля $ 84 тыс.) на выдаткі, звязаныя з арганізацыяй і забеспячэннем удзелу ў канцэрце 3 ліпеня расейскіх артыстаў Алега Газманава, Льва Лешчанкі ды Аляксея Варабёва.

Канцэрт адбудзецца на плошчы Славы. У конкурснай прапанове напісана, што крыніцай фінансавання закупкі з’яўляецца абласны бюджэт.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў