З «чорнага спісу» ЕЗ выкраслілі Пефціева і некалькі кампаніяў Чыжа


Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі прапануе павіншаваць лабістаў, якія дабіваліся зняцця санкцыяў з «гаманцоў рэжыму».

Санкцыя зняты з шэрагу чыноўнікаў і суддзяў. Сярод іншых са спісу выключаныя бізнесоўцы Уладзімір Пефціеў, Анатоль Тэрнаўскі, журналіст Аляксей Міхальчанка, грамадскі дзеяч Сяргей Касцян, рэктар Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту Мечыслаў Часноўскі, новы кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. Агулам са спісу выключаныя 24 асобы і 7 прадпрыемстваў.

Міжнародны аглядальнік Рама Якаўлеўскі ў размове з belsat.eu прапанаваў павіншаваць лабістаў, якія выступалі за скарачэнні «чорнага спісу» за кошт так званых «гаманцоў рэжыму».

«У гэтым спісе фігуруюць бізнесоўцы. У сувязі з гэтым хацеў бы павіншаваць лабістаў рэжыму, якія лабіравалі скарачэнні спісу. Маю на ўвазе не толькі лабістаў у Еўропе, а і ў самой Беларусі. Яны, гэта не сакрэт, былі і ў беларускай экспертнай супольнасці».

Што тычацца кампаніяў, якія былі выкрасленыя з «чорнага спісу», то гэта:

1) БТ Тэлекамунікацыі;
2) «НафтаХімТрэйдынг»;
3) «Трайплфарм»;
4) «Трайп-Велес»;
5) «Юнівест-М»;
6) «Юніс Оіл»;
7) «ЮнівестБудІнвест».

Як вядома, холдынг «Трайпл» (у яго ўваходзіць і вышэйзгаданы «НафтаХімТрэйдынг») належыць прыбліжанаму да кіраўніка краіны бізнесоўцу Юрыю Чыжу.

Для тых жа кампаніяў і асобаў, што засталіся ў спісе, Еўразвяз працягнуў санкцыі на год. Менавіта таму, нават нягледзячы на скарачэнні спісу, беларускі МЗС назваў такое рашэнне ЕЗ «чарговай страчанай магчымасцю ліквідаваць асноўную перашкоду для нармалізацыі адносінаў». Аглядальнік Раман Якаўлеўскі такую рэакцыі беларускіх уладаў каментуе проста: чым далей – тым большы апетыт.

ЗК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары