Справы ідуць у правільным накірунку. Пуцін маладзец


86% расейцаў ухваляюць дзейнасць Уладзіміра Пуціна на пасадзе прэзідэнта РФ, пра што сведчыць апытанне «Левада-цэнтра».

Найбольшы ўзровень падтрымкі расейскага лідара назіраўся восенню мінулага года (88%). Апошняе апытанне было праводзілася ў траўні 2015 г. сярод 1600 чалавек у 46 рэгіёнах. Сярод апытаных знайшлося 13% незадаволеных працай Пуціна.

На пытанне пра палітыкаў, якім рэспандэнты больш за ўсё давяраюць, 62% назвалі Пуціна. 29% апытаных узгадалі міністра абароны Сяргея Шайгу. 21% расейцаў давяраюць Мядзведзеву. 14% давяраюць міністру замежных спраў Сяргею Лаўрову.

60% расейцаў лічаць, што ў краіне справы ў цэлым ідуць у правільным накірунку, у студзені такіх было 55%. 23% расейцаў лічаць, што палітыкі загоняць краіну ў тупік.

ЮВ, belsat.eu, паводле levada.ru, vedomosti.ru

Глядзі таксама
Каментары