Следчы камітэт: Міліцэйскае аўта, што гарэла ў Мазыры, падпаліў падазраваны

Wideo

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце падпалу службовага аўта.

Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Справу паводле ч.2 арт.218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам) Крымінальнага кодэксу распачалі ў адносінах да жыхара Мазыру, якому цяпер пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

У Следчым камітэце сцвярджаюць, што 18 лістапада на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Мазыры за дробнае хуліганства міліцыянт затрымаўі і даставіў у аддзел міліцыі мясцовага жыхара 1960 года нараджэння. У памяшканні РАУС нецвярозы мужчына ўчыніў гвалт у дачыненні да аднаго з міліцыянтаў.

Затрыманне нецвярозага ў Мазыры

Пасля затрыманага адвезлі на службовым «УАЗ» на асведчанне, каб праверыць наяўнасць алкаголю ў арганізме парушальніка.

На зваротным шляху, пры накіраванні ў райаддзел, мужчына дастаў з ручной паклажы бутэльку з-пад мінеральнай вады, выліў з яе і падпаліў лёгкаўзгаральную вадкасць. У выніку аўта загарэлася, агонь знішчыў і пашкодзіў салон і кузаў машыны. Затрыманы атрымаў апёкі.

Падазраваны знаходзіцца на лячэнні ў больніцы.

Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэту ўсталёўвае ўсе абставіны здарэння.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары