Шведская паліцыя прыняла чальцоў клубу барадачоў за тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы»


Паліцыя «накрыла» групу мужчын, калі тыя фатаграфаваліся на фоне чорнага сцяга. Праваахоўнікаў выклікаў адзін з мясцовых жыхароў, які сцвярджаў, што каля ягонага дому сабраліся каля трыццаці тэрарыстаў, піша выданне The Local. Яму паказалася, што чорны сцяг сімвалізуе «Ісламскую дзяржаву».

Насамрэч, мужчыны з густой барадой – прадстаўнікі арганізацыі «Барадатыя злачынцы Швецыі», якія змагаюцца з «несправядлівасцю, здзекаваннямі і расізмам».

«Паліцыя хутка сышла. Яны нават не заўважылі, што мы няправільна прыпаркаваліся», – адзначыў адзін з барадачоў.

Гэткі барадаты рух не з’яўляецца ўнікальным толькі для Швецыі. Ён быў заснаваны ў ЗША ў 2014 годзе, каб «паказаць барадатых мужчын з характарам».

belsat.eu

Стужка навінаў