Што зменіцца на «Белсаце» са студзеня 2017-га: новая тэлепраграма


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0MjclMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGY240bktyNVczR00lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

  • Змены ў Студыі «Белсат» галоўным і выданні навінаў «Абʼектыў»:

Студыя «Белсат» – гэта навіны пра найважнейшыя падзеі ў краіне і свеце, а таксама каментары экспертаў і прэм’ерныя выданні публіцыстычных праграмаў «Белсату». Студыю «Белсат» можна глядзець у будні ад 18-й гадзіны. У новым годзе змяніўся выгляд «Студыі», якая атрымала новую сучасную сцэнаграфію.

На Студыю «Белсат» складаецца, між іншага, галоўная інфармацыйная праграма каналу «Аб’ектыў», агляд міжнародных падзеяў «Свет», агляд медыяў, размова з экспертам у «Гарачым каментары», агляд падзеяў культуры, прагноз надвор’я і спорт. Важная частка «Студыі» – «Размова дня», якую вядуць Святлана Калінкіна, Уладзімір Мацкевіч і Усевалад Сцебурака.

«Абʼектыў» будзе выходзіць таксама ў нядзелю, а суботняе – падоўжыцца.

Глядзець папярэднія выданні навінаў «Абʼектыў»

  • «Размова дня» будзе выходзіць у іншы час:

Глядзець папярэднія выданні «Размовы дня»

  • Новая музычная праграма «Belsat Music Live»:

У суботу перад галоўным выданнем навінаў чакайце новую праграму «Belsat Music Live», дзе музыкі граюць ды спяваюць у нашай студыі!

Чытаць пра новую праграму «Belsat Music Live»

  • Праграмы «”Прыват” з Валярынай Куставай» і тэледыскусія «Два на два» мяняюцца месцамі:

«Прыват» будзе выходзіць у аўторак і кожны тыдзень, а не раз на два тыдні, як раней:

Глядзець папярэднія выданні праграмы «”Прыват” з Валярынай Куставай»

«Два на два» – у сераду:

Глядзець папярэднія выданні тэледыскусіі «Два на два»

  • 5 хвілінаў «Відзьмо-невідзьмо» штодня:

Культавая праграма Сяргея Філімонава «Відзьмо-невідзьмо» змяняе фармат і будзе выходзіць у выглядзе 5-хвілінных навінных выданняў штодня (а не раз на тыдзень) у межах першай часткі «Студыі “Белсат”» а 18:00.

Глядзець папярэднія выданні праграмы «Відзьмо-невідзьмо»

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў