У новым годзе чакайце «Belsat Music Live» – праграму, дзе музыкі будуць граць ды спяваць у нашай студыі!

video

У студзені «Белсат» плануе запусціць праграму, у студыі якой музыкі будуць прэзентаваць кампазіцыі ў жывым выкананні ды распавядаць пра жыццё і творчасць.

У «Belsat Music Live» вы ўбачыце самыя цікавыя і актуальныя музычныя праекты з Беларусі (і не толькі) аўтарства як зусім новых гуртоў, гэтак і ветэранаў сцэны. Тут будуць і прэм’еры, і песні, якія паспелі стаць музычнымі візітоўкамі сваіх выканаўцаў.

Праграма будзе складацца з трох кампазіцыяў, якія госці выканаюць ужывую ў студыі «Belsat Music Live», і размовы з музычнаю журналісткай Мірай Шульц – не толькі пра творчасць, але і на іншыя тэмы, каб лепш зразумець асобу госця (а можа – раскрыць яго з нечаканага боку). Таксама ў праграме прадугледжаны дадатковы элемент (апытанне, рэпартаж, відэасюжэт, кліп).

«Мы арыентуемся на лепшыя сусветныя ўзоры музычных лайв-здымак, напрыклад, на BBC Live Lounge ці KEXP Full Performance, але зразумела, што ўвасабляем і ўласныя ідэі», – распавядае рэдактар і сувядоўцаСяргей Будкін, галоўны рэдактар адзінага ў байнэце сайту пра беларускамоўную музыку Tuzin.FM.

Падрыхтоўка студыі для запісу «Belsat Music Live». Фота Аляксея Мінчонка

«Belsat Music Live»

Аўтар: Сяргей Будкін
Вядучыя: Міра Шульц і Сяргей Будкін
Рэжысёр: Арцём Лобач
Аператар і прадзюсар: Яўген Шапчыц
Аператар-пастаноўшчык: Аляксандр Алейнікаў
Сцэнаграфія: Наста Шастак
Аўтары рэпартажаў ды іншых відэасюжэтаў: Сяргей Будкін, Хрысціна Дарапей

Працягласць праграмы: 20-25 хв.
Перыядычнасць: раз на тыдзень

Інга Астраўцова, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары