Што рабіў вадамёт на вуліцах Баранавічаў, і каму ён належыць


Глядач «Белсату» з Баранавічаў даслаў у рэдакцыю фотаздымак, на якім бачна спецтэхніку, якую міліцыя можа выкарыстаць для разгону пратэстоўцаў.

У Баранавіцкім ГАУС Intex-press паведамілі, што нічога не ведаюць пра правядзенне вучэнняў, і вадамёта на ўзбраенні няма. Аналагічна адказалі і ў Баранавіцкім РАУС.

У Баранавіцкай вайсковай часці 7404 (унутраныя войскі) на пытанне, ці належыць гэты вадамёт частцы, нічога ўцямнага не адказалі.

«Гэта інфармацыя не для распаўсюду ў сродках масавай інфармацыі», – адказалі журналістам у в / ч 7404.

Аднак пазней ператэлефанавалі і паведамілі, што «мерапрыемства праводзілася па плане Баранавіцкага ГАУС», але на пытанне, чый гэта вадамёт, па-ранейшаму не хацелі адказаць.

Толькі ва УУС Берасцейскага аблвыканкаму журналистам далі разгорнуты адказ. Там паведамілі, што «на стадыёне »Лакаматыў« супрацоўнікі Баранавіцкага ГАУС праводзілі планавую трэніроўку па ахове грамадскага парадку».

«Трэніраваліся, таму што хутка ў вас пачнуцца футбольныя матчы. А аўтамабіль «Цунамі» [вадамёт] проста перасоўваўся па горадзе. Ён належыць вайсковай часці 7404», – сказалі ва УУС Берасцейскага аблвыканкаму.

ВД, паводле intex-press.by

Стужка навінаў