Стваральнік мабільнага прыкладання для выкліку аўтамабіляў з кіроўцам будуе ў Кіеве памяшканне для размяшчэння сваёй штаб-кватэры, якая будзе каардынаваць працу ўва Украіне, Беларусі, Азербайджане і Казахстане.
Пра гэта сёння паведаміў генеральны менеджар Uber на Украіне, у Азербайджане, Беларусі і Казахстане Аляксей Стах на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да гадавіны дзейнасці Uber ува Украіне.
«Інтэрфакс» піша, што ў новай штаб-кватэры будзе працаваць 50 чалавек (цяпер у кіеўскім офісе – дваццаць працаўнікоў).
Адзіны беларускі горад, у якім сёння можна замовіць аўта праз гэты сэрвіс – Менск.
ДД