[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=N9eJ3nCrqQU”][vc_column_text]«Адкрыццё цэнтру IPO ў Беларусі – сенсацыя», – лічыць журналіст выдання «Rzeczpospolita» Руслан Шошын, які разважае ў студыі «Белсату» ці Польшча пагодзіцца ратаваць залежную ад Расеі эканоміку Беларусі.
У Беларусі адкрыўся польска-беларускі цэнтр IPO – гэта азначае, што беларускія прадпрымальнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў змогуць атрымаць веды як функцыянуе фондавая біржа.
У справу заангажавалася варшаўская фондавая біржа. Досвед польскай біржы азначае, што беларускія ўлады зацікаўленыя ўводам на біржу часткі беларускіх прадпрыемстваў і іхнай прыватызацыі. Зараз на Варшаўскай фондавай біржы могуць, магчыма, прадаць 10–15 % акцыяў МАЗу, БелАЗу або нават Беларуськалію, каб здабыць сродкі, якія можна прызначыць на мадэрнізацыю гэтых прадпрыемстваў.
Сенсацыя перадусім у тым, што Беларусь папрасіла аб гэтым палякаў, а не расейцаў, у якіх вялікі досвед і якія маглі б ахвотна павучыць беларусаў.
Менск афіцыйна пра гэта не кажа, але гэта – чарговы крок адыходу ад залежнасці ад Расеі.
Расея адрознівае гаспадарку ад палітыку толькі тады, калі там не прысутнічаюць яе палітычныя інтарэсы. Калі прысутнічаюць – гаспадарка становіцца элементам ціску і шантажу, мы бачылі гэта сёлета, калі спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь, калі не змаглі дамовіцца пра цану на газ.
Беларусь на сёння вельмі залежная ад Расеі. У Беларусі дзейнічае 350 польскіх фірмаў, розніца з расейскімі непараўнальная, іх – 2800. Гэта мільярды долараў.