Шчаслівейшыя за расейцаў, але не лідары ў бульбе. Якое месца займае Беларусь у сусветных рэйтынгах?


Кажуць, што бульбы ў нас шмат, а на кожным полі найсучаснейшы трактар “Беларус”. Мы вырашылі праверыць, ці так выглядае Беларусь, калі глядзець на яе з вышыні сусветнай статыстыкі.

Вытворчасць бульбы паставіла нас на 11 месца ў свеце па яе аб’ёму ў тонах. Але ў сусветным экспарце бульбы Беларусь не трапляе нават у топ-15. На першым месцы там – Нідэрланды, хоць па аб’ёму вытворчасці яны блізкія да нас. Атрымліваецца, мы сваю бульбу з’ядаем, яны – прадаюць.

Па колькасці трактараў на душу насельніцтва Беларусь трапіла ажно на 46-е месцы ў свеце, і перад намі ўсе нашыя суседзі, акрамя Расеі. У Беларусі толькі 6 трактараў прыходзіцца на 1000 асобаў насельніцтва, а ў Польшчы – 35. Магчыма, усе нашыя трактары – у іх?

Невядома, ці ў трактарах шчасце, але па рэйтынгу шчасця беларусы апынуліся на 132 месцы ў свеце, і зноў перад намі – усе нашыя суседзі, акрамя Расеі, як і ў папярэднім рэйтынгу. Самыя шчаслівыя ў свеце людзі жывуць пасярод Ціхага акіяну ў Рэспубліцы Вануату, а самыя няшчасныя – у Зімбабве.

 

Вераніка Уладзімірава, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары