Фота: www.huffingtonpost.com
Першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн паабяцала арганізаваць экспертную раду, якая будзе кансультаваць яе па юрыдычных, фінансавых і дыпламатычных пытаннях падчас перамоваў аб сяброўстве Шатландыі ў Еўразвязе.
Стэрджэн заявіла, што яе кабінет пагадзіўся распачаць працу над заканадаўствам, якое дазволіць правесці ў Шатландыі другі рэферэндум аб незалежнасці.
Большасць насельніцтва Шатландыі на рэферэндуме аб сяброўстве Вялікай Брытаніі ў ЕЗ прагаласавала за тое, каб застацца ў ЕЗ.
Нагадаем, што 23 чэрвеня прыхільнікі выхаду Вялікай Брытаніі з Еўразвязу, атрымалі перамогу на рэферэндуме, набраўшы 51,7% галасоў, іх апаненты, якія выступаюць за сяброўства каралеўства ў ЕЗ – 48,3%.
Першы рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі адбыўся ў 2014 годзе. Тады большасць жыхароў рэгіёну прагаласавала за тое, каб застацца ў складзе Вялікай Брытаніі.
25 чэрвеня ў Берліне на ўрадавай віле «Борзіг» распачалася сустрэча 6 краінаў, якія заснавалі ЕЗ. На сустрэчы абмяркоўваецца выхад Вялікай Брытаніі з Еўразвязу.
Чытайце таксама: