Шатландскі рэферэндум: упершыню прыхільнікі незалежнасці выйшлі наперад


Да лёсавырашальнага для Шатландыі рэферэндуму засталося 10 дзён

Паводле апошніх апытанняў, колькасць прыхільнікаў незалежнасці Шатландыі перавысіла жадаючых застацца ў складзе Вялікай Брытаніі: 51% супраць 49%.

Лондан спадзяецца заахвоціць шатландцаў, каб тыя прагаласавалі на карысць саюзу з Вялікай Брытаніяй, і абяцае пашырэнне паўнамоцтваў Шатландскага ўраду. Але, як інфармуе BBC, Шатландская нацыянальная партыя такія прапановы называе «хабарам» на апошняй хвіліне. А вось выданне «The Guardian» сцвярджае, што выхад Шатландыі з Вялікай Брытаніі можа дорага каштаваць: брытанскі фунт можа паслабіцца праз гэта на 10%.

Варта дадаць, што хутка (9 лістапада) мусіць адбыцца рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі. У адрозненне ад шатландскага ён не будзе прызнавацца цэнтральнымі ўладамі ў Мадрыдзе. Эксперты мяркуюць, што Іспанія не падтрымае непасрэднага ўвахода ў ЕС незалежнай Шатландыі. Бо гэта створыць прэцэдэнт для каталонцаў, якія таксама захочуць выйсці са складу Іспаніі і ўвайсці ў Еўразвяз у аднабаковым парадку.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў