Новай незалежнай краіны на мапе Еўропы не будзе. Больш за 55 % шатландцаў прагаласавалі супраць аддзялення ад Вялікага Каралеўства. Толькі ў чатырох абласцях, уключаючы горад Глазга, большасць выказалася на карысць незалежнасці.
Жыхары рэгіёну пачалі святкаваць канец рэферэндуму яшчэ ноччу, не дачакаўшыся афіцыйных вынікаў. Прагаласаваць на выбарчыя ўчасткі прыйшла рэкордная колькасць людзей – 1 мільён 176 тысяч чалавек, што складае каля 86% грамадзянаў.
Першы прэм’ер-міністр краіны Алекс Салмонд, які выступаў за выхад са Злучанага Каралеўства, прызнаў паразу: «За незалежнасць прагаласавалі больш за 1,6 млн шатландцаў, але гэтага аказалася недастаткова. Я схіляюся перад воляй народа і заклікаю ўсіх зрабіць аналагічны крок».
У сваю чаргу Дэвід Кэмэран ужо павіншаваў лідара захавання адзінства Вялікабрытаніі Алістэра Дарлінга з «добра праведзенай» працай на рэферэндуме.
Калі б большасць выбарцаў прагаласавала за аддзяленне Шатландыі і разрыў трохсотгадовага саюза з Каралеўствам, рэгіён бы атрымаў незалежнасць 24 сакавіка 2016 года.
ДР, belsat.eu