Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
Сепаратысты ў Данецку захапілі памяшканні польскага і чэшскага консульстваў, паведамляюць у прэс-службе Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБО).
«У Данецку тэрарысты і расейскія вайскоўцы працягваюць захопліваць адміністратыўныя будынкі», – перадае словы прэс-сакратара РНБО Андрэя Лысенкі espreso.tv.
Дзейнасць польскага консульства ў Данецку была прыпыненая ў чэрвені, як адзначае Польскае прэс-агенцтва, «у сувязі з непрадказальнасцю далейшага развіцця сітуацыі ва усходняй Украіне».
Таксама сепаратысты захапілі спорткомлекс «Алімпійскі».
ЗК, belsat.eu