Сепаратысты пачалі абстрэл, бо журналістка «Sky News» хацела мець «добрую карцінку»


«Нам усё роўна трэба іх абстраляць, яны стралялі ў нас раней». Хутка дэдлайн, камандзір чакае адказу, зброя гатовая. Чаму не?»

Служба бяспекі Украіны пазбавіла акрэдытацыі брытанскую тэлежурналістку Кіцці Логан. Прычынаю сталася тое, што паводзіны карэспандэнткі прывялі да парушэння «рэжыму цішыні». СБУ вінаваціць Кіцці Логан у тым, што яна падбухторвала баевікоў з «ЛНР» абстрэльваць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў.

Пра сітуацыю з пачаткам перастрэлкі Кіцці Логан распавяла на сваім профілі ў «Facebook».

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

«Той выпадак, калі кажуць «будзьце асцярожныя з жаданнямі, яны могуць споўніцца». Пасля апошняй няўдалай спробы пабачыць сепаратысцкія войскі ў дзеянні на лініі фронту, я ізноў паспрабавала стаць сведкай парушэння рэжыму спынення агню. «Мне пальнуць у іх, каб ты штосьці зняла?» – спытаў камандзір сепаратыстаў, паказваючы на ўкраінскія пазіцыі праз поле, якія на той момант «маўчалі». М-м-м… «Нам усё роўна трэба іх абстраляць, яны стралялі ў нас раней». Хутка дэдлайн, камандзір чакае адказу, зброя гатовая. Чаму не? Тое, што адбывалася далей, мне падалося вечнасцю: лежачы ў акопе, я чула, як кулі свісцелі над галавою, потым давялося шукаць лепшае ўкрыццё. Цягам гадзіны – поўны жах. Два бакі ўжылі ўсё, што можна – мінамёты, снарады, РПГ. Гэта ўсё працягвалася, калі мы адтуль ужо змыліся. Такое вось пераміре. Трохі адчуваю сябе вінаватай».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў