Падчас генеральнай рэпетыцыі парада ў Маскве перспектыўны танк «Армата» заглух проста насупраць Маўзалею. Дыктар праз гукаўзмацняльную апаратуру спрабаваў патлумачыць інцыдэнт і сказаў што гэта – дэманстрацыя магчымасцяў эвакуацыі баявой машыны.
Гэта не першы інцыдэнт з «Арматай». Журналістам стала вядома пра два інцыдэнты падчас ранейшых рэпетыцыяў параду ў Падмаскоўі. Тады былі непаладкі ў сістэмах кіравання танкам.
З Краснай плошчы танк удалося эвакуяваць толькі калі на месца прыбылі кіроўцы-выпрабавальнікі з «Уралвагонзаводу», дзе робяць шасі «Армата».
Падчас параду па Краснай плошчы праедзе 10 танкаў «Армата». Паводле Міністэрства абароны новы танк адрозніваецца «прынцыпова новымі тактыка-тэхнічнымі характарыстыкамі ды новым аўтаматам падачы боепрыпасаў». Танк атрымаў назву дзякуючы новастворанай аднайменнай цяжкай гусенічнай платформе. Танк «Армата» мае замяніць цяперашні асноўны баявы танк Т-90, які быў створаны напрыканцы 1980-х.
Паводле экспертаў у галіне ўзбраенняў, удзел танкаў «Армата», якія яшчэ не паступілі на ўзбраенне расейскага войска – прапагандысцкі крок. І новыя баявыя машыны ўвогуле бліжэйшыя гады могуць не трапіць у войска.
Якую яшчэ новую сакрэтную тэхніку пакажуць падчас параду на Краснай плошчы?
МЛ, belsat.eu