Рыбак выратаваў 9-гадовага хлопчыка, які праваліўс пад лёд у Смаргоні


Мужчына выратаваў хлопчыка, які праваліўся пад лёд.

Другакласнік адной са смаргонскіх школ прыйшоў на гарадскі вадаём, каб парыбачыць.

У нейкі момант дзіцёнак аказаўся без дагляду. Гуляючы, адыйшоў на тонкі лёд і праваліўся, распавялі ў Гарадзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах. У гэты час непадалёк рыбачыў 49-гадовы мужчына, які выцягнуў 9-гадовага хлопчыка з вады.

Раней тры факты выратавання людзей, якія праваліліся пад лёд, зафіксавалі на возеры Белае (Гарадзенскі раён). Ад пачатку году ў Гарадзенскай вобласці патануў адзін чалавек, агулам па краіне – 13 асобаў.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў