Танк з параднай калоны ўрэзаўся ў слуп на сталічным праспекце Незалежнасці.
Баявая машына выехала за межы праезджай часткі насупраць кінастудыі «Беларусьфільм», дзе спынілася, сустрэўшы на сваёй дарозе дрэва і слуп. Пра гэта паведамляе «Спутник».
Паводле папярэдніх звестак, ніхто з выпадковых гледачоў не пацярпеў.
У суботу ў Менску пройдзе генеральная рэпетыцыя параду да Дня незалежнасці. А 18:00 механізаваная калона вырушыла ў цэнтр. У сувязі з гэтым на цэнтральных менскіх вуліцах абмежавалі рух.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, фотаздымак «Спутник»