У склад новага ўраду Украіны ўвайшла каманда заходніх рэфарматараў.
Дарадцамі ў пытаннях рэформаў ва Украіне стала каманда еўрапейскіх экспертаў на чале з былым віцэ-прэмʼерам Славакіі Іванам Міклашам (на фота) і польскім эканамістам Лешакам Бальцэровічам (аўтар польскай «шокавай тэрапіі»).
У 2004 годзе ўплывовы часопіс «Euromoney» назваў славацкага рэфарматара самым лепшым міністрам фінансаў у свеце. Яго аўтарству прыпісваецца шэраг праведзеных у Славакіі рэформаў, якія дазволілі краіне стаць паўнавартасным членам ЕЗ. Яго рэформы былі непапулярнымі, але эфектыўнымі.
ЮВ, belsat.eu