Растрэл ці рэзервацыя: газета «Вечерний Могилев» апублікавала артыкул пра дэкрэт аб дармаедстве


Артыкул пра біча Федзю, які пайшоў на злачынства, каб «схавацца ад непагоды», сайт абласной газеты апублікаваў 18 красавіка. Аўтар прапануе «мадэрнізаваць» дэкрэт № 3, а Федзю адправіць у рэзервацыю.

«Па-харошаму. Федзю трэба растраляць. Але ж ён здаецца нікога не забіваў», – разважае ў артыкуле Віктар Кандрацьеў, вайсковы юрыст у адстаўцы.

«Застаецца спадзявацца, што яшчэ будзе прыняты такі дэкрэт аб дармаедстве, які накіруе ўвесь гэты зброд у рэзервацыю і змусіць іх працаваць да пенсіі», – піша Кандрацьеў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў