Рассельгаснагляд прыедзе ў Беларусь, каб праверыць склады


Дырэктар Галоўнай дзяржінспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Аляксандр Піскун і намесніца кіраўніка Рассельгаснагляду Юлія Швабаўскене пагаварылі ў фармаце тэлеканферэнцыі.

Пра што вялася гаворка падчас перамоваў, распавялі ў прэс-службе расейскага ведамства.

Намесніца кіраўніка Рассельгаснагляду Юлія Швабаўскене выказала занепакоенасць павелічэннем паставак беларускай расліннай прадукцыі ў Расею.

У адказ Аляксандр Піскун прывёў статыстычныя дадзеныя па аб’ёмах вытворчасці, ураджайнасці і паабяцаў, што хутка будзе афіцыйны адказ.

Да таго ж чыноўнік выказаў гатовасць Беларусі прыняць у лютым спецыялістаў Рассельгаснагляду – каб правесці сумесныя абследаванні месцаў захоўвання і вытворчасці расліннай прадукцыі беларускага паходжання.

Расейскі бок таксама папрасіў паскорыцца і ўзгадніць спецыяльны пратакол для абмену паміж краінамі інфармацыяй аб перамяшчэнні падкаранціннай прадукцыі, што падлягае абавязковаму фітасанітарнаму кантролю.

Па версіі Рассельгаснагляду, Беларусь «зацікаўленая» укараніць у сябе расейскую федэральную інфасістэму «Аргус-Фіта».

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары