Калядныя імшы пройдуць сёння вечарам ва ўсіх каталіцкіх касцёлах і прыходах сталіцы.
Сёлета трансляцыя вігілійнай Імшы пачнецца а 21:45 па тэлеканале Беларусь 1 з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Яе правядзе старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч.
А 23:45 Беларусь 1 пакажа набажэнства з Ватыкану з удзелам Папы Францішка.
Тут можна паглядзець поўны расклад.
ДР, belsat.eu