Расея згадзілася ўвесці ўзброеных міратворцаў на Данбас


Пра гэта паведамляе interfax.com.ua за спасылкаю на адміністрацыю кіраўніка Украіны.

«Па выніках перамоваў у «нармандскім фармаце» мы дасягнулі адзінства ў тым, што мы пачынаем працу ў Вене на ўзроўні сталых прадстаўнікоў краінаў – удзельніцаў нармандскага фармату пры АБСЕ, і ў перспектыве – з прыцягненнем усіх краінаў АБСЕ. Нам неабходны кансенсус усіх краінаў – удзельніцаў АБСЕ адносна разгортвання місіі на Данбасе. На гэта пагадзіўся і расейскі бок», – заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Канстанцін Елісееў.

Паводле прадстаўніка адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта, згоду на размяшчэнне ўзброенай паліцэйскай місіі АБСЕ даў Уладзімір Пуцін.

Гэтую інфармацыю зняпраўджвае расейскае МЗС.

Чытайце таксама >>> Для ўвядзення ўзброенай місіі на Данбасе АБСЕ можа звярнуцца да Беларусі – эксперт

«Для абмеркавання гэтых пытанняў ёсць адпаведныя фарматы. У першую чаргу – гэта кантактная група, якая збярэцца ў Менску, а таксама АБСЕ, у межах якой адпаведнае рашэнне і мае быць прынятае», – заявіў статс-сакратар, намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін.

Расея «такой згоды не давала», – сказаў расейскі чыноўнік, каментуючы заяву прадстаўніка адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта.

Паводле Рыгора Карасіна, «шматслоўе кіеўскіх стратэгаў толькі перашкаджае справе».

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.com.ua

Стужка навінаў