Расея: каўбасу «Украінскую» пераназвалі ў «Беларускую» (Фотафакт)

photo

«Каўбаса-та тут пры чым, – не хавае здзіўлення жыхарка Расеі, якая сфатаграфавала каўбасу Бранскага мясакамбіната, што раптам “змяніла нацыянальнасць”. – Яшчэ пару тыдняў таму яна называлася “Украінская”».

І сапраўды, на сайце Бранскага мясакамбіната ў асартыменце ёсць падобная з выгляду каўбаса з назваю «Украинская Оригинальная».

«Ёсць у нас каўбаса «Беларуская». І была «Украінская», але мы ўвесь час змяняем асартымент, што тут такога?» – у сваю чаргу здзіўляюцца на мясакамбінаце у размове з belsat.eu.

«Я не палітык, а спажывец… Дык вось, каўбасу я не ем гады тры. Купляю яе для мамы, ёй «Украінская» падабаецца. Як жа я здзівілася, калі пабачыла тую ж каўбасу, з той жа рэцэптураю, таго ж вытворцы, па тым жа кошце, але з іншаю назваю. Удакладняю ў прадаўца. Адказвае, што менеджар па продажам папярэдзіў, што гэта тая самая «Украінская», толькі цяпер яна «Беларуская», – удакладняе аўтарка фота Лілія Мацюхіна.

МЛ, belsat.eu

Фота Ліліі Мацюхінай

Глядзі таксама
Каментары