Расея хоча стаць незалежнай ад тарыфаў Беларускай чыгункі


Каб не залежаць ад тарыфаў чыгунак Беларусі ды Літвы, Расея хоча пабудаваць тры новыя паромы.

Яны злучаць Калінінградскую вобласць з астатняй часткай Расеі, піша газета «Коммерсант».

З 2006 года на лініі Усць-Луга – Балтыйск дзейнічаюць два паромы, якія хутка будуць спісаныя. На змену ім плануюць запусціць тры новых паромы. Рашэнне аб іх будаўніцтве прынятае вясной 2016 года (будаўніцтва мае пачацца сёлета).

З’яўленне новых суднаў, як мяркуюць у Расеі, мае забяспечыць транспартную бяспеку Калінінградскай вобласці і зняць залежнасць рэгіёна ад тарыфнай палітыкі Літвы ды Беларусі.

Як Беларусь спрабуе пазбавіцца ад нафтавай залежнасці ад Расеі

Падчас абмеркавання праекту высветлілася, што паром можа канкураваць з чыгункай толькі пры ўмове прадастаўлення субсідыяў.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Коммерсант»

Глядзі таксама
Каментары