Расейскі кіроўца павесіўся ў фуры праз коркі на мяжы


lietuvosdiena.lrytas.lt

Кіроўца грузавіка павесіўся ў кабіне свайго грузавіка праз закрытую мяжу з Польшчай.

Трагедыя адбылася ў літоўскай Клайпедзе, дзе сабралася вялізарная колькасць машын, якія чакаюць парому ў нямецкі Кіль. Менавіта такі маршрут выкарыстоўваюць расейскія цяжкавікі пасля закрыцця для іх польскай мяжы.

Кіроўцы з аўтамабільнай чаргі ў Клайпедзе кажуць, што 43-гадовы жыхар Пскова скардзіўся на праблемы са сваім «Мэрсэдэсам», а таксама баяўся, што ўладальнік бізнэсу можа яго звольніць.

Дарога да марскога тэрміналу ў Клайпедзе забітая расейскімі машынамі больш за тыдзень, увесь гэты час кіроўцы жывуць у кабінах. Жыхары Клайпеды заклапочаныя, што па дарозе немагчыма праехаць нават легкавым аўтамабілямі – рух цалкам заблакаваны.

Дарога на Захад для расейскіх тавараў, як і шлях фураў з Еўропы ў Расею цяпер ляжыць праз Балтыку.

Расейскае міністэрства транспарту і польскае міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва не здолелі дамовіцца пра працяг дазволаў для транспартных кампаніяў на 2016 год. Тэрмін папярэдніх дазволаў скончыўся 1 лютага.

Шляхі праз Украіну Расея даўно блакуе.

ДД

Глядзі таксама
Каментары