Расейская газета шакавала вульгарным «адказам Захаду»


Расейская газета «Аргументы и факты Европа», якая распаўсюджваецца на тэрыторыі Еўразвязу, апублікавала своеасаблівы калаж на першай старонцы да артыкулу «Багаты ўраджай – наш адказ Захаду».

Фатаграфію выдання зрабіў Мюнхене карыстальнік Юрый Онішкіў.

«Наш адказ Захаду». Зацаніце карцінку, свяжак АИФ, ну і загалоўкі на перадавіцы таксама нічога. А вы кажаце – «Вести»… Ну і пікантнасць у тым, што АИФ-Еўропа распаўсюджваецца ў ЕЗ», – напісаў інтэрнаўт, абураны вульгарнай выявай.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Раней прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвесціў, што з 6 жніўня пачнецца знішчэнне санкцыйных прадуктаў, якія ўвозяцца на тэрыторыю Расеі з краін Еўразвязу, падае apostrophe.com.ua.

4 жніўня ў Самары знішчылі першую партыю санкцыйных прадуктаў – шэсць фур свініны, якая была затрыманая яшчэ ў красавіку.

Расейцы незадаволеныя дадзеным рашэннем Пуціна і збіраюць подпісы за тое, каб адмяніць Указ аб знішчэнні прадуктаў і прыняць закон аб бязвыплатнай перадачы прадуктаў людзям, якія жывуць у нястачы.

Сёння ж стала вядома, пра выпадак угону фуры з «санкцыйнымі памідорамі», якая была затрыманая ў РФ. Кіроўца далей ад граху вырашыў схавацца з гароднінай на тэрыторыю Беларусі.

Тым часам курс расейскага рубля ўсцяж падае. На маскоўскай біржы за 1 еўра 6 жніўня давалі больш за 70 расейскіх рублёў. Яшчэ 31 ліпеня за 1 еўра давалі каля 66 расейскіх рублёў.

МЯ, паводле apostrophe.com.ua

Стужка навінаў