Расеец 21 год атрымліваў пенсію і ў Беларусі, і ў РФ. Цяпер яму пагражае турма


Расеец, які апошнія 24 гады пражываў у Беларусь, незаконна атрымаў пенсію агулам на 26,7 тысячы беларускіх рублёў, паведамляюць у Генеральнай пракуратуры. Супраць яго распачатая справа па ч.4 арт. 209 (махлярства) Крымінальнага кодэксу.

Матэрыалы справы накіраваныя ў Генпракуратуру Расеі.

«Падчас папярэдняга следства ў Рэспублікі Беларусь было ўстаноўлена, што Т., з’яўляючыся грамадзянінам Расейскай Федэрацыі, атрымліваў пенсію па выслузе гадоў на тэрыторыі гэтай дзяржавы. Па прыбыцці для пражывання ў Рэспубліку Беларусь апошні, дзейнічаючы ў мэтах супрацьпраўнага завалодання грашовымі сродкамі шляхам падману службовых асобаў Баранавіцкага гарадскога аддзелу сацыяльнага забеспячэння, падаў заяўку аб прызначэнні яму пенсіі па выслузе гадоў і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», – адзначаюць у ведамстве.

У выніку з 1993 па 2014 гады расеец агулам незаконна атрымаў 26,7 тыс. беларускіх рублёў.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары