Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін праспяваў гімн пасля выступу на мітынгу ў Маскве падчас адзначэння гадавіны анексіі Крыму.
«Краіна ганарыцца вамі! Са святам!» – павіншаваў Пуцін натоўп, падае korrespondent.net.
Паводле звестак паліцыі, на мітынг-канцэрт у Маскве ў гадавіну далучэння Крыму да Расеі сабраліся каля 110 тысяч чалавек.
Людзей масава змушалі з’явіцца на святкаванні гадавіны анексіі Крыму ў Маскве.
МЯ, belsat.eu, паводле korrespondent.net