Пуцін параіў Захаду не ціснуць на Расею


Паводле расейскага прэзідэнта гэта толькі ўскладняе ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне.

Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв’ю сербскай газеце «Палітыка» напярэдадні візіту ў Бялград, паведамляе украінская служба BBC.

«Нашыя партнёры павінны дакладна разумець, што спробы ціснуць на Расею праз аднабаковыя, нелегітымныя абмежавальныя крокі не набліжаюць урэгуляванне, а толькі ўскладняюць дыялог», – сказаў ён. Пры гэтым расейскі лідар выказаў гатовасць да «канструктыўнай супрацы».

16 кастрычніка ў Мілане стартуе саміт АСЕМ (Asia-Europe Meeting – belsat.eu), падчас якога, як чакаецца сустрэча Уладзіміра Пуціна з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

ЮВ, паводе ВВС

Стужка навінаў