Пуцін «кінуў» Мэркель. Запланаваная сустрэча не адбылася праз спазненне расейскага прэзідэнта


Кіраўнік Крамля затрымаўся ў Бялградзе, у сувязі з чым ягоная сустрэча з канцлерам ФРГ перанесена на нявызначаны тэрмін.

Мэркель планавала пагаварыць з кіраўніком Крамля пра выкананне менскіх дамоўленасцяў па ўкраінскім крызісу і пастаўкі газу. Хутчэй за ўсё размова двух палітыкаў адбудзецца падчас афіцыйнага сняданку 17-га кастрычніка, заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ноч на 17 кастрычніка з другой спробы правёў сустрэчу з канцлерам Германіі Ангелай Мэркель. Пасля амаль трохгадзінных перамоў бакі разышліся з сурёзнымі рознагалоссямі адносна ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.

ЮВ, ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары