Прызнаны вінаватым у забойстве трох прадавачак. Дзяржава расстраляла жыхара Лідчыны


Пра гэта ад сваякоў асуджанага даведаўся каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда.

Дакладная дата выканання смяротнага прысуду ў дачыненні да Івана Куляша будзе вядомая пасля атрымання сваякамі пасведчання аб ягонай смерці.

Нагадаем, што смяротны прысуд жыхару Лідскага раёну Івану Куляшу вынес 20 лістапада 2015 года Гарадзенскі абласны суд.

Яго прызналі вінаватым у трох забойствах, крадзяжы, рабаванні і спробе яшчэ аднаго забойства. Змякчальнымі фактамі былі прызнаныя наяўнасць малалетняга дзіцяці ў Івана Кулеша, яго асабістае прызнанне ў здзяйсненні злачынстваў і яўка з павіннай. Да абцяжарвальных фактараў былі залічаныя п’яны стан Куляша і ягоныя ранейшыя злачынствы.

Падчас следства праваахоўнікі не змаглі знайсці прыладу забойства (металёвую трубу), а таксама не высветлілі, як мужчына, які выпіў дзве бутэлькі гарэлкі і літр піва трапіў на месца злачынства. Следства таксама не змагло адказаць на пытанне, чаму на месцы злачынства не знайшлі адбіткаў пальцаў Івана Куляша.

Паводле следства, Кулеш нанёс ахвярам шматлікія ўдары металёвай трубой. Дзве жанчыны памерлі на месцы.

У лістападзе 2014 года, паводле следства, падсудны забіў яшчэ аднаго прадаўца ў Лідскім раёне – ён нанёс жанчыне больш за 10 удараў сякерай і скраў з крамы грошы ды тавары. Акрамя таго, Кулеш абвінавачваўся ў замаху на забойства сына прадавачкі, які застаў яго ў краме. Раней Кулеш быў двойчы судзімы за крадзеж і разбой, а таксама за ілжывы данос. На момант узяцця пад варту афіцыйна нідзе не працаваў.

Падчас разгляду ў апеляцыйным парадку скаргі калегіяй Вярхоўнага суда 29 сакавіка 2016 года Іван Кулеш казаў, што цалкам згодзен з вынесеным яму прысудам, паколькі пазбавіў чалавека жыцця. Прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта асуджаны не падаваў.

28-гадовы Іван Кулеш – выхаванец дзіцячага дому, жыў без сям’і, скончыў 9 класаў школы. У 18 год быў асуджаны першы раз за крадзеж. Мужчына зарабляў на жыццё зборам грыбоў і ягадаў ды іншымі часовымі падпрацоўкамі. Жыў у вёсцы Сялец Лідскага раёну. Меў дзіця.[/vc_column_text][vc_column_text]

Фільм «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» зняты ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання».

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=IDGOv_uLSuQ”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле spring96.org

Стужка навінаў