«Прыват» З Валярынай Куставай – новая праграма на «Белсаце»

photo

Наш тэлеканал прэзентуе новую аўтарскую праграму.

Паэтка Валярына Кустава зноў інтрыгуе. На «Белсаце» з новага году – ейная аўтарская перадача «Прыват». Валярына зашчыруе перад гледачамі сваймі таямніцамі і распытае пра жыццёвыя сакрэты пераадоленняў сваіх суразмоўцаў. Героі праграмы распавядуць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі на Facebook. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы.

Любіце прыватныя гісторыі без падману?

Шчыра. Нечакана. Правакацыйна. Незвычайна і вельмі-вельмі пазітыўна.

Хто сказаў, што беларусы закамплексавана-закрытыя людзі? Валярына здзяйсняе цуды. Яна разгаворыць самых зацятых маўчуноў. Раскрые душы і паспрыяе таму, што нават самыя скрытныя і недаверлівыя падзеляцца тымі гісторыямі, якія не расказвалі ні блізкім сябрам, ні жонкам, ні каханкам, і ні святарам.

Ламаем стэрэатыпы! Раскрываем тэмы блізкія ўсім беларусам праз нечаканыя ракурсы прыватных гісторый і досведаў. У кожнай асаблістай гісторыі выяўляем яркую і хвалюючую тэму.

Такіх беларусаў і такой Беларусі Вы яшчэ не бачылі!

Хутка ў эфіры «Белсату» Валярына і яе «Прыват».

Глядзіце! Здзіўляйцеся! Натхняйцеся!

Вы можаце стаць героем, экспертам ці сустваральнікам праграмы.

«Прыват» на Facebook ды УКантакце.

Фота Ягор Бабій

Глядзі таксама
Каментары