Вось такія торбачкі мы будзем бясплатна раздаваць 25 сакавіка каля Опернага тэатру ў Менску, дзе пройдзе святочны канцэрт «Свята Незалежнасці».
Канцэрт дазволены Менгарвыканкамам.
Раздаваць торбы мы таксама будзем і на канцэрце ў Беластоку.
25 сакавіка а 12:00 стартуе адмыслова падрыхтаваны эфір, прысвечаны святкаванню 100-годдзя ўтварэння БНР і Дню Волі. Назірайце онлайн за святам незалежнасці: мы падрыхтуем уключэнні з Менску ды іншых гарадоў Беларусі, з акцыяў, святкавання і канцэртаў!