«Приватбанк» падаў у суд на Расею праз далучэнне Крыму


Украінскі «Приватбанк» звярнуўся ў суд з пазовам аб абароне інвестыцыяў, страчаных праз далучэнне Крыму да Расеі. Прэс-сакратар банку Алег Серга паведаміў, што разбіральніцтва пройдзе ў Гаазе. Суму позвы ён не назваў.

Суд будзе правядзе разбіральніцтва ў адпаведнасці з Арбітражным рэгламентам Камісіі ААН па праве міжнароднага гандлю (ЮНСІТРАЛ). Гэта азначае, што бакі, у тым ліку Расея, пагадзіліся прыняць удзел у дадзеным разглядзе, інфармуе rbc.ru.

Прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк 8 ліпеня паведаміў, што з пазовам да Расеі звярнуўся ўкраінскі «Ощадбанк». Ён патрабуе 15 млрд грыўняў (каля $ 697 млн) за шкоду, панесеную ў выніку далучэння Крыму да Расеі. Яцэнюк не ўдакладніў, у які менавіта суд звярнуўся банк, падае meduza.io.

Кіраўнік украінскага ўраду заклікаў іншыя дзяржаўныя кампаніі падаць аналагічныя позвы з мэтай «прыцягнуць Расею да адказнасці» і дамагчыся выплаты кампенсацый страт, панесеных праз незаконную анексію Крыму.

Саўладальнікам «Приватбанка» з’яўляецца ўкраінскі мільярдэр Ігар Каламойскі. Перад далучэннем Крыму да Расеі ў банку было 337 аддзяленняў на паўвыспе.

МЯ, паводле meduza.io

Стужка навінаў