Прэзідэнт Турцыі не будзе прасіць прабачэння за збіты Су-24


Рэджэп Таіп Эрдаган паабяцаў, што турэцкія ўзброеныя сілы будуць страляць па любым самалёце, які парушыць паветраную прастору краіны.

«Думаю, што калі камусьці і трэба папрасіць прабачэння, то гэта не мы. Папрасіць прабачэння трэба тым, хто парушыў нашую паветраную прастору. Нашыя пілоты і ўзброеныя сілы проста выканалі свае абавязкі, якія палягаюць на тым, каб даць адказ на парушэнне», – цытуе кіраўніка Турцыі тэлеканал CNN.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін паскардзіўся на тое, што турэцкія ўлады да гэтага часу не папрасілі прабачэння за збіты расейскі самалёт.

«Мы да гэтага часу не чуем выбачэнняў з найвышэйшага палітычнага ўзроўню Турцыі, ні прапаноў па кампенсацыі шкоды, ні абяцанняў пакараць злачынцаў за зробленае злачынства», – заявіў кіраўнік Расеі Пуцін.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў