Прэзідэнт Ірану Рухані пераабраны на другі тэрмін


Тэгеран. Хасан Рухані аддае свой голас падчас прэзідэнцкіх выбараў 19 траўня 2017 года. Фота – Reuters

Прэзідэнт Ірану Хасан Рухані перамог на выбарах: дзейны кіраўнік дзяржавы набраў каля 58% галасоў.

Як паведамляе радыё «Свобода» са спасылкай на мясцовае тэлебачанне, супернік Рухані, кансерватар і былы пракурор Эбрахім Раісі, набраў больш за 15 мільёнаў галасоў. Яшчэ двое ўдзельнікаў выбараў набралі менш за 1 мільён галасоў кожны.

Ўмераны рэфарматар Хасан Рухані быў абраны на першы прэзідэнцкі тэрмін у 2013 годзе. Тады ён паабяцаў пераадолець міжнародную ізаляцыю Ірана і стварыць свабоднае грамадства. Праз два гады ўрад Ірану заключыў пагадненне з шасцю сусветнымі дзяржавамі, згодна з якім краіна пагадзілася часткова згарнуць ядзерную праграму ў абмен на адмену эканамічных санкцый.

 

КА, паводле svoboda.org, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары